Паводле п’есы Ясміны Рэза
Інтэлектуальная камедыя вядомага французскага драматурга Ясміны Рэза распавядае пра трох 40-гадовых сяброў, якія перажываюць крызіс сярэдняга веку, здольны разбурыць даўнюю прыязнасць. Праз камізм сітуацыі паступова прыходзіць разуменне складанасці Мастацтва чалавечых дачыненняў, поўнае непаразуменняў, жорсткасці і неверагоднай пяшчоты. П’еса была перакладзена на 35 моваў і пастаўлена ў шматлікіх тэатрах свету.
Падрабязней у нашым матэрыяле: АРАРАТ. МНЕНИЕ с Богданом Коровцом
Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін
Сцэнограф: Аляксандр Арлоў
Мастак па касцюмах: Людміла Ганчарова
Прэм’ера: 1 снежня 2015
Працягласць: 1 гадзіна 45 хвілін
16+
Фото: kupalauski.by