Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
Мартэ і Сілье сябравалі з дзяцінства. Але ім ужо амаль па 30, і яны не ведаюць, што будзе далей. Ці яны ўсё яшчэ маладыя ды перспектыўныя, ці ўжо незваротна дарослыя? Ці іх сяброўства ўсё яшчэ моцнае і прыемнае? Адной доўгай скандынаўскай светлай ноччу яны вяртаюцца дадому на афтэпаці. Якая будучыня іх чакая пасля: разам ці паасобку?
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Нарвегія, 2016
Рэжысёр: Патрык Сівэрсэн
Жанр: драма
Працягласць: 80 хв.
16+