Меню

Новости

Інсцэніроўка паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча

Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт, якому, як вядома, абавязкова трэба ўсё сапсаваць і ўсіх перасварыць. Узяўшы ў саюзнікі Магрэту, злую і зайздрослівую суседку Саўкі з Марысяй, Чорт пачынае сваю чортаву справу…
Што з гэтага атрымаецца, і ці зможа сапраўднае каханне перамагчы ўсе падкопы Чорта і Магрэты?
Нечаканыя сюжэтныя павароты, яскравая ігра таленавітых акцёраў, шмат музыкі, пластыкі і, вядома ж, жартаў – усё гэта чакае вас у камедыі «Адамавы жарты».

Аўтар і рэжысёр: Святлана Навуменка
Сценаграфія: Юрый Саламонаў
Харэаграфія: Вольга Скварцова

12+

Фото: rtbd.by

Top