Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае ўсіх зацікаўленых на чарговую сустрэчу праекта «Чытаем сваё. Класіка». На гэты раз блiжэй знаёмiмся з Зарэцкiм –
…адным з самых шчырых і яркіх празаікаў дваццатых, выбітным крытыкам, яркім публіцыстам, творцай, роўных якому па эмацыянальнаму накалу цяжка знайсці і па сёння. Як ён пісаў пра сваё жыццё ў нечалавечых умовах трыццатых? Чаму Зарэцкі не ўвайшоў ва «Узвышша»? Навошта ствараў «Полымя»? Як выглядаў «асабісты фронт» Міхася? Хто ёсць хто ў рамане «Сцежкі-дарожкі»? Адказы – на сустрэчы 16 снежня ў 17:00.
Спецыяльны госць – лiтаратар Васiль Дранько-Майсюк, куратар – Таццяна Ткачова, вядоўца – Ганна Севярынец. Сустракаемся ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі (К.Маркса, 30). Уваход для ўсіх вольны.