Аляксей Талстоў – мінскі мастак і пісьменьнік. Бярэ актыўны ўдзел у працэсах беларускага сучаснага мастацтва і культуры, мастак галерэі «Ў»
У «Аскепках» мастак звяртаецца да сваіх успамінаў, звязаных непасрэдна са сталовай завода «Калібр», на месцы якой зараз нараджаецца крэатыўны кластэр. Такія змены ў функцыях памяшканняў, характэрныя для сённяшняга Мінску, безумоўна, маюць і свае эканамічныя прычыны. Чаму на заводскіх плошчах адкрываюцца каворкінгі, офісы і публічныя прасторы? Такія змены прызначэння памяшканняў сёння не рэдкасць. Талстоў кранаецца гэтай тэмы з доляй настальгіі, гаворыць пра персанальныя ўспаміны, але, зважаючы на агульную тэму сэрыі, уласцівы ягоным працам палітычны падтэкст застаецца цалкам відавочным.
Выстава працуе з 4 па 18 снежня на Фабрыцыўса, 4 (3 паверх).