Меню

Новости

Арганны канцэрт

31 траўня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца арганны канцэрт знакамітага арганіста з Мюнхена Арміна Бэкера. Уваход, не паверыце, вольны!

На канцэрце прагучаць творы Баха і Гендэля, «Джазавы вальс» Шастаковіча ў арганнай апрацоўцы Арміна Бэкера, танга Гі Бавэ і Астора П’яцолы, а таксама царкоўныя кампазіцыі.

Армін Бэкер — стыпендыят Германскага вучэбнага фонда, арганіст, які накіроўвае сваю дзейнасць на пашырэнне класічнага рэпертуара і развіццё надзвычайных канцэптуальных праектаў, таму яго ўвага канцэнтруецца на транскрыпцыях, аранжыроўках і імправізацыях. Ён грае музыку ўсіх эпох, займаецца джазам, танга і музыкай з кіно.

Канцэрт прадстаўляе Інстытут імя Гётэ ў Беларусі.

Калі: 31 траўня, 19:30
Дзе: Архікафедральны сабор Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)
Для каго: для тых, хто хоча паслухаць, як гучаць джаз і танга ў выкананні царкоўнага аргана
Квіткі: уваход вольны

Top