Меню

Новости

«Адкрытая лятучка»

Адпраўляемся на медыя-сустрэчу з «Нашай Нівай»

Нашы калегі з рэдакцыі «Нашай Нівы» сёння праводзяць чарговую медыя-сустрэчу. Лічым мерапрыемства цікавым і ў апошні дзень восені запрашаем жадаючых на афлайнавую пляцоўку Press Club Belarus а 18.00, тым больш што ўваход – вольны.

Арганізатары тлумачаць: «Супольны праект «Адкрытая лятучка» накіраваны ў першую чаргу на маладых журналістаў, фатографаў, партнёраў і ўсіх тых, хто шукае сябе ў полі беларускіх медыя. А таксама – на адданых чытачоў і прыхільнікаў».

«Наша Ніва» – першая беларуская газета, упершыню выйшла з друку ў 1906 годзе. Перажыўшы некалькі рэінкарнацый, зараз яна зноў выдаецца як на паперы, так і ў анлайне, асвятляючы цэлы спектр тэмаў: ад грамадска-палітычных падзей да захапляльных навін шоў-бізнэсу, прычым не толькі айчыннага. Падчас лятучкі шэф-рэдактар Андрэй Дынько, а таксама рэдактары Настасся Роўда і Ягор Марціновіч распавядуць пра сваю стратэгію і канцэпцыю выдання. Госці івэнту змогуць даведацца, як арганізавана праца каманды знутры і хто мае шанец да яе далучыцца, з якімі праблемамі часцей за ўсё даводзіцца сустракацца і як іх перамагаць», – анансуюць журналісты «Нашай Нівы».

Сустрэча з рэдакцыяй адбудзецца 30 лістапада а 18.00 па адрасе вул. Харужай 3-601.

Top