Меню

Новости

Мора абсурду

28 верасня «Тэатр Ч» запрашае на прэм’еру – сатырычную (трагі)камедыю «Што рабіць з Тыграм?!»

Текст:

28 верасня «Тэатр  Ч» запрашае на прэм’еру – сатырычную (трагі)камедыю «Што рабіць з Тыграм?!» паводле п’ес Славаміра Мрожака «Летні дзень» і «Пакутніцтва Пятра Ахэя». Рэжысерам гэтага творчага эксперыменту па спалучэнні амаль неспалучальных твораў польскага класіка выступіў Дарыюш Язерскі. За мастацкае вырашэнне спектакля ўзяўся Міхаіл Лашыцкі.

Дарэчы, абедзве п’есы ўпершыню загучаць на беларускай мове! Пераклад выканаў Серж Мінскевіч.

Уявіце, што ў адзін выдатны, магчыма, летні дзень вы мала што адчуваеце вакол сваёй асобы і ніяк не можаце вызначыць, чаму ў ваннай вашай звычайнай беларускай кватэры сядзіць Тыгр! Можа, свет з глузду з’ехаў? А можа, вы перагрэліся на сонцы? Што цяпер рабіць і як быць: падпарадкавацца, змірыцца, супрацьстаяць?

Дзе: Палац культуры ветэранаў
Калі: 19:00
У ролях: Святлана Анікей, Раман Падаляка, Генадзь Гатоўчыц, Алена Мазгова, Ірына Пяшкова, Сяргей Тоўсцікаў, Аляксандр Аўчыннікаў.
Квіткі: ад 80 тыс. бел. руб. Замова па тэлефонах: 8 (029) 120-5555, 8 (029) 77777-54.

Top