Меню

Новости

Святкуем «Нобель»!

У Стакгольме Святлана Алексіевіч атрымае з рук караля Швецыі Карла XVI Густава залаты медаль

Текст:

10 снежня ў Стакгольме наша суайчынніца Святлана Алексіевіч атрымае з рук караля Швецыі Карла XVI Густава залаты медаль з выявай заснавальніка прэстыжнай ўзнагароды і дыплом лаўрэата Нобелеўскай прэміі.

А прыкладна ў гэты ж час, а 19-й гадзіне, на сцэне РТБД пройдзе спектакль «Чарнобыльская малітва», прымеркаваны менавіта да гэтай значнай падзеі. Спектакль, які з’яўляецца сумесным франка-беларускім праектам, створаны па аднайменнаму твору Святланы Алексіевіч і апавядае аб наступствах ядзернай катастрофы ў Чарнобылі ў 1986 годзе. «Чарнобыльская малітва» ідзе ў тэатры  з 2002 года.

Нагадаем, што Святлане Алексіевіч была прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2014 год. Яна стала першай беларускай, атрымаўшай такую ўзнагароду. Ужо некалькі гадоў запар пісьменніца ўзначальвала рэйтынгі найбуйнейшых букмекерскіх кантор Еўропы як найбольш верагодная ўладальніца прэміі. Па прадстаўленні Шведскага ПЭН-цэнтра яна намінавалася на Нобелеўскую прэмію па літаратуры з 2002 года за цыкл твораў «Галасы Утопіі» (цыкл завяршыўся ў 2013 годзе кнігай «Час сэканд-хэнд», усяго ў яго склад увайшло шэсць кніг, сярод якіх «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Зачараваныя смерцю», «Апошнія сведкі» і «Чарнобыльская малітва»).

Top