Меню

Новости

Выстава аднаго твора

Дзве выставы адкрыліся ў галерэйнай прасторы РТБД

Адразу дзве не зусім звычайныя выставы адкрыліся ў галерэйнай прасторы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Абедзве прысвечаны твору Янкі Купалы «Адвечная песня», але першая прадстаўляе ілюстрацыі да неўміручага твора, другая раскрывае таямніцы падрыхтоўкі спектакля «Адвечная песня» ў РТБД у эскізах мастакоў і дызайнераў.

Выстава прымеркавана да 13 гадавіны пастаноўкі спектакля «Адвечная песня» на сцэне РТБД. У гэтым годзе рэалізаваць яе  Тэатру беларускай драматургіі дапамаглі супрацоўнікі музея Янкі Купалы. Упершыню наведвальнікі змогуць убачыць накіды сцэнічнага афармлення пастаноўкі «Адвечная песня» ў РТБД і сцэнаграфію мастака Уладзіміра Ціханава. Акрамя гэтага, тут прадстаўлены матэрыялы падбору рэквізіту да адноўленага спектакля і эскізы касцюмаў герояў пастаноўкі.

Выстава аднаго твора, «Адвечная песня», РТБД, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Янка Купала, Культпросвет

Выстава ілюстрацый В.П. Шаранговіча, Я.М. Ціхановіча, В.М. Александровіча з фондаў Дзяржаўнага музея Янкі Купалы носіць назву «І будзе цар гэты навек названне насіць – чалавек». Работы гэтых мастакоў уваходзяць у залаты фонд беларускай кніжнай графікі канца XX – пачатку XXI стагоддзя.

Выстава аднаго твора, «Адвечная песня», РТБД, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Янка Купала, Культпросвет

Наведаць выставу можна ў чацвер, пятніцу, суботу 15.00-18.00. І безумоўна, перад пачакам спектакляў. Працуе яна да 17 ліпеня ўключна, таму спяшайцеся! Уваход вольны.

Выстава аднаго твора, «Адвечная песня», РТБД, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Янка Купала, Культпросвет

Top