У працяг святкавання 100-годдзя Беларускай Народкай Рэспублікі, арганізатары «Свята Незалежнасці» запрашаюць 30 чэрвеня на новы летні фестываль «Наш дзень», дзе выступяць удзельнікі канцэрта 25 сакавіка і гурты, якія па розных прычынах не змаглі патрапіць на «Дзень Волі». Збярэмся зноў разам, каб яскрава і запамінальна адзначыць Наш дзень!
30 чэрвеня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца рок-фестываль «Наш дзень», лайн-ап якога складаецца з найлепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі.
Фестываль будзе адбывацца з 12:00 да 22:00. Вялікую музычную праграму дапоўняць адукацыйныя актыўнасці, гульні для дзяцей і дарослых, цікавыя квэсты, фудкорты, кірмаш і іншыя забавы.
Хто выступае?
У фэсце возьмуць удзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, Дай дарогу!, Nizkiz, Neuro Dubel, Крама, The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў, а таксама тры гурты, якія перамогуць у конкурсе выканаўцаў.
Каб трапіць на бясплатныя адборачныя канцэрты ў кафэ «Грай», сачыце за інфармацыяй тут. Бліжэйшы паўфінал 17 чэрвеня.
Як даехаць?
Ад станцыі метро «Малінаўка» будзе курсіраваць фестывальны аўтобус. Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў вёсцы Азярцо — 4 км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка».
Дзе набыць квіткі?
Квіткі можно набыць у касах KVITKI BY и анлайн. Чым бліжэй да даты фестываля — кошт будзе расці: 28 рублёў за два тыдні да фэсту і ў дзень мерапрыемства на ўваходзе — 30 рублёў. Таму варта набыць зараз, каб не пераплочваць пазней!
Дзеткам да 6-ці гадоў уваход бясплатны!
Дзе шукаць дадатковую інфармацыю?
Інфалінія: 8 (033) 661 14 32.
Намётавае мястэчка і роварная паркоўка?
Плануюцца (будзе дадатковая інфармацыя пазней).
Што будзе на фестывалі акрамя лепшай беларускай музыкі:
- футбольны турнір з удзелам гульцоў клуба «Тарпеда Мінск»
- Асамблея НДА ладзіць пляцоўку «Завулак НДА»: запрошаныя студэнцкія, сацыяльныя, культурныя, праваабарончыя, экалагічныя НДА з Мінску і рэгіёнаў прадставяць свае арганізацыі праз інтэрактыўныя пляцоўкі і розныя актыўнасці
- беларускамоўная дзіцячая пляцоўка ад адукацыйнага цэнтра «Крочым разам!»
- кірмаш з беларускамоўнай літаратурай, адзеннем, сувенірамі і падарункамі з нацыянальным каларытам
- фудкорт, традыцыйныя стравы і піва ад рэстарацыі «Беларуская карчма»
- катанне на конях і параплане
- экскурсіі па музейным комплексе, майстар-класы ад майстроў народных рамёстваў, рэканструкцыі традыцыйных абрадаў
- забаўляльная пляцоўка ад гульнявой прасторы «Quvalda»
Ці будзе After-party?
Плануецца некалькі начных вечарын у клубах Мінска з выступамі ўдзельнікаў фэста.
Акцыі!
У «Арт Сядзібе» на праспекце Машэрава, 18 уладальнікам квіткоў — бясплатная кава і паштоўка. Дарэчы, там таксама можна набыць прыгожы фірмовы квіток.