Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе вам штогадовы праект-падарожжа, прысвечаны тром выбітным беларускім асобам — Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.
Разам з арганізатарамі можна адправіцца на малую радзіму пісьменнікаў, Ушаччыну, пад нон-стоп гучанне вершаў, успамінаў і гісторый. У праграме:
- наведванне хаты Рыгора Барадуліна ва Ушачах;
- гутарка са сваяком Васіля Быкава;
- перадача мемарыяльнага прадмета — крэсла, на якім любіў сядзець бацька Васіля Быкава, — мясцоваму музею;
- наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі ў Пуцілкавічах;
- і, самае галоўнае, — суп па-ўшацку!
Заявіць пра свой удзел у падарожжы ці атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефонах: (017) 226-09-81 і (029) 338-88-23 ці тут.
Калі: дэдлайн падачы заявак — 22 чэрвеня
Дзе: Ушаччына
Для каго: для натхнённых
Кошт: 15 BYN, пры падрыхтоўцы і чытанні вершаў П.Броўкі і Р.Барадуліна, а таксама ўрыўкаў з прозы В.Быкава — 10 BYN