30 траўня ў культ. цэнтры «КОРПУС» можна ўбачыць, пачуць і адчуць сінтэз паэтычнага слова, гуку і выявы — на трансмедыйным перформансе TRANS(FORM)ATION /ПЕРА(С)ТВАРЭННЕ. Уваход, дарэчы, вольны.
Чаму перформанс трансмедыйны? Маладыя аўтары і перакладчыкі чытаюць сучасную беларускую лірыку, ілюстратары шукаюць адпаведныя вобразы, музыкі з Германіі і Беларусі перакладаюць тэксты ў гукавую форму. Цягам цэлага года ўсе яны разам стваралі пераклад з мовы на мову, з адной формы мастацтва ў іншую, і цяпер прадставяць вынік сумеснай творчасці.
За музыку адказваюць houa?da (Берлін) і Эрык Арлоў-Шымкус (Мінск), за лірыку — Крысціна Бандурына, Наста Шакунова, Антон Рудак, Мікіта Найдзёнаў, Кацярына Масэ, Ганна Комар, Павал Любецкі, Ганна Шакель, Валерыя Данілевіч, Даша Бялькевіч, Анхела Эспіноса Руіс.
Арганізатары мерапрыемства — Інстытут імя Гётэ ў Беларусі і Беларускі ПЭН-цэнтр.
Калі: 30 траўня, 19:00
Дзе: двор культ. цэнтра «КОРПУС» (пр-т Машэрава, 9, корп. 8)
Для каго: для тых, хто гатовы задзейнічаць усе органы пачуццяў
Квіткі: уваход вольны