Праграма «Ночы музеяў-2018» у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Урачыстае адкрыццё Ночы музеяў
19:00 — выстаўка «Жыццё беларускіх дваран на мяжы стагоддзяў»
Дзякуючы артэфактам, прадстаўленым на выстаўцы, наведвальнікі атрымаюць магчымасць дакрануцца да побыту беларускіх дваран XVII–XIX стст., а таксама зрабіць фота ў інтэр’ерах.
Музычна-танцавальная праграма
19:40–20:30 – Вольга Акуліч і гурт «Верасень».
«Верасень» – беларускі музычны гурт, грае ў стылях «інтэлектуальны рок» і «стым-рок».
20:30–21:15 – Студыя гістарычнага танца «Версаль».
Майстар-клас па парных танцах ХІХ ст.
21:15–22:00 – Школа танцаў «Gistrion».
Майстар-клас па танцах першай траціны ХХ ст.: факстрот, хезітэйшн вальс, танга і макшыш, а таксама інтэрактыў для натоўпа ў энімал стайл. (Пры падтрымцы джаз-бэнда MASTERSKAYA 41).
22:00–23:00 – Джаз-бэнд MASTERSKAYA 41. Новаарлеанскі джаз.
MASTERSKAYA 41 – гэта джаз-бэнд з Мінска, удзельнікі якога аб’яднаны ідэяй аднаўлення аўтэнтычнага гучання. Натхнёныя блюзам і дыксілендам Новага Арлеана, французскім джазам Джанго Рэйнхарда, пастаяна асвойваюць новыя інструменты, эксперыментуюць, спасцігаючы розныя напрамкі джазавай музыкі і надаюць значную ролю вывучэнні мастацтва імправізацыі.
Майстар-класс па стварэнні таўматропа
Па меры набора груп. Таўматроп — папулярная цацка віктарыянскіх часоў
Кошт:
Дарослыя – 5 BYN
Студэнты – 2,5 BYN
Школьнікі – 2 BYN
Фатаграфаванне – 5 BYN
Тэл. 220-26-67