У нядзелю ў Мінску адкрыюць помнік на магіле Паўла Шарамета. Цырымонія адбудзецца а 15 гадзіне на Паўночных могілках сталіцы.
Вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху яго машыны ў цэнтры Кіева, дзе ён жыў і працаваў апошнія пяць гадоў. Акалічнасці смерці Паўла да гэтага часу не расследаваныя.
Дабрацца да Паўночных могілак можна самастойна альбо разам з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ад’езд ад офіса арганізацыі плануецца а 14 гадзіне. Калі вы збіраецеся ехаць з БАЖ, патэлефануйце па нумары: 8 029 138-57-96 — для вас пакінуць месца.