У дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (Мінск, вул. Някрасава, 3) глядзім і абмяркоўваем дакументальны фільм пра знакаміага французскага скульптара Сезара Бальдачыні.
Сезар Бальдачыні, як ніхто іншы з мастакоў 20 стагоддзя, карыстыстаўся ў сваёй творчасці самымі разнастайнымі матэрыяламі тых часоў. Трошкі правакацыі, трошкі наіўнасці і шмат розных ноў-хаў дазволілі яму істотна змяніць свет скульптуры. Найвялікшую вядомасць прынеслі яму творы, зробленыя з металічнага лому. У 1960-х гадах ён праславіўся менавіта дзякуючы скульптурам з карпусоў разбітых аўтамабіляў. Мастак карыстаўся сваім імем у якасці творчага псеўданіма — Сезар. І ў ягоны гонар была названа французская кінапрэмія «Сезар». Аўтары фільма «Скульптар Сезар: мастацтва і матэрыялы» (рэж. Сандра Паган, 2017) даследуюць ягоныя творчыя дасягненні і распавядаюць гледачу пра незвычайнага чалавека.
Працягласць фільма: 52 хв.
Пераклад: рускія субтытры
Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба BLOWUP па ўваходных білетах на бягучую экспазіцыю.