Меню

Новости

Жанр фэнтэзі – ці не самы папулярны сёння. Эпічныя палотны Джона Толкіна, чароўны свет Джоан Роўлінг, кактэйль з палітычных і любоўных інтрыг у “Гульні тронаў” Джорджа Марціна авалодалі сэрцамі мільёнаў. Чаму? Мабыць таму, што ва ўсе эпохі і ў любой краіне (нават калі яны прыдуманыя) не змяняецца самае галоўнае – чалавек і яго сутнасць, жаданні, памкненні, страхі. Зло застаецца злом – увасобленае ў вобразе Саўрона, Волан-дэ-Морта ці Караля ночы…

Гісторыя, якую стварылі беларускі драматург Сяргей Кавалёў і рэжысёр Уладзімір Пятровіч, такая ж адвечная. Каханне і помста, сяброўства і здрада, барацьба за ўладу і прага свабоды… Дабро змагаецца са злом, і вынік гэтага супрацьстаяння непрадказальны. Казка для падлеткаў? А мо рэальнасць?

Перад намі паўстае сераднявечны горад сімвалам самакіравання – ратушай –– і яго жыхары: войт, лаўнік, карчмарка, залаташвейка, кат і іншыя экзатычныя персанажы. Але горад належыць зусім не ім – ён захоплены цёмнымі прывідамі-пачварамі, і каб перамагчы іх, гараджанам трэба аб’яднацца.

Захапляльны сюжэт, фантастычныя вобразы, сераднявечны каларыт, востры сацыяльны падтэкст і, вядома ж, магія – чорная і белая… Запрашаем у Магілёўскі драматычны тэатр усіх, хто марыць акунуцца ў чароўны свет фэнтэзі! Разгадайма таямніцу старой ратушы і пераможам цемру разам!

Аўтар п’есы: Cяргей Кавалёў
Рэжысёр-пастаноўшчык, музычнае афармленне: Уладзімір Пятровіч
Кансультант па пластыцы: Настасся Лапцінская
Мастак-пастаноўшчык: Андрэй Меранкоў
Мастак па касцюмах: Таццяна Лісавенка
Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Асістэнт рэжысёра: Вольга Махунова

Ролі выконваюць:
Войт Гервасі – Руслан Кушнер
Лаўнік Хама – Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Васіль Галец, Народны артыст Беларусі Рыгор Белацаркоўскі
Магдалена, залаташвейка, прыёмная дачка Гервасія – Вераніка Баранава
Юрасік, сын лаўніка Хамы – Аляксандр Куляшоў
Пётра, вучань Майстра – Чэслаў Вількін
Эстэрка, карчмарка – Ірына Дунчанка, Вольга Ліфпуц
Серафіма, гарадскаявар’ятка – Галіна Лабанок, Яўгенія Белацаркоўская
Кацярынка, гарадскі кат – Настасся Іваненка
Жалезны вартаўнік – Аляксей Цыбін
Усходні Жаніх – Вадзім Арціменя
Заходні Жаніх – Мікалай Раманоўскі, Максім Чарнюк
Гараджане, Пачвары-прывіды – Павел Зароўскі, Андрэй Корзан, Аляксандр Мацюшка, Ганна Кушнер

Прэм’ера: 15 мая 2018

12+

Top