Меню

Новости

Новы альбом Vuraj

На аснове палескіх народных песень

Текст:

Фото:

Фолк-гурт Vuraj збірае сродкі на запіс і выданне чацвёртага альбома Lito на аснове старажытных песень беларускага Палесся. Падтрымаць праект і тым самым дапамагчы захаваць унікальныя спевы можна на краудфандынгавай платформе «Улей».

Словам «літо» на Палессі называюць цыкл абрадавых песень, у якіх знайшлі адбітак звычаі, павер’і і ўяўленні беларускага народа. Альбом Lito — гэта беражліва сабраныя, вывучаныя, пераасэнсаваныя і літаральна наноў створаныя каляндарна-абрадавыя песні беларускага Палесся. Сяргей Доўгушаў і Vuraj на працягу чатырох гадоў шукалі іх у экспедыцыях, знаходзілі і надавалі кожнай сваё адметнае «вурайскае» гучанне. У новым альбоме музыкі падкрэсляць унікальнасць кожнага рэгіёна Палесся: аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў — усё гэта будзе захоўвацца, каб перадаць магію абрадавых песень, таямніцу старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі. Падчас запісу будуць выкарыстаны колавая ліра і беларускія народныя духавыя інструменты.

За дапамогу ў запісе альбома можна атрымаць дыск, запрашальнікі на прэзентацыю ды іншыя эксклюзіўныя падарункі — адзін з атмасферных фотаздымкаў, зробленых фатографам Міхаілам Лешчанкай падчас палескай экспедыцыі, майстар-клас па вакале ад Сяргея Доўгушава і нават падарожжа ў этнаграфічную экспедыцыю.

Top