Меню

Новости

Конкурс камедый

Драматургі, навіна для вас: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі абвяшчае конкурс камедыйных п’ес для драматычнага тэатра Comedy.by. Знаёмцеся з умовамі конкурсу і дасылайце свае п’есы да 1 верасня.

Патрабаванні

На конкурс прымаюцца арыгінальныя п’есы камедыйнага жанру для драматычнага тэатра, напісаныя на беларускай і рускай мовах у перыяд 2016—2018, год стварэння п’есы ўказваецца абавязкова. Конкурс праводзіцца ў адной намінацыі — камедыя для драматычнага тэатра, таму п’есы іншых жанраў не разглядаюцца. У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў, месца жыхарства аўтараў не ўлічваецца. Адзін удзельнік можа прадставіць на конкурс не больш за дзве п’есы.

У конкурсе не могуць прымаць удзел п’есы:

  • пастаўленыя ў прафесійных тэатрах і антрэпрызах;
  • апублікаваныя ў друку і на электронных носьбітах;
  • якія прымалі ўдзел у публічных сцэнічных чытках, іншых конкурсах;
  • інсцэніроўкі;
  • п’есы па матывах любых літаратурных твораў — выключэнне складаюць п’есы, якія створаны аўтарамі па матывах уласных твораў;
  • п’есы, напісаныя па сюжэтах народнага фальклору, антычных міфаў і легенд;
  • пераклады камедый з іншых моў;
  • п’есы, якія ўтрымліваюць нецэнзурную лексіку, грубыя словы і выразы.

Парадак правядзення

П’есы прымаюцца ў электронным выглядзе з 5 сакавіка да 1 верасня 2018 года ўключна.

Падвядзенне вынікаў конкурсу праводзіцца ў два туры.

  1. Адборачны тур адбудзецца ў верасні і кастрычніку, па яго выніках журы сфарміруе і зацвердзіць шорт-ліст п’ес, дапушчаных на заключны тур конкурсу. Шорт-ліст будзе апублікаваны на сайце Цэнтра беларускай драматургіі, да канца кастрычніка не больш за тры ўрыўкі з кожнай п’есы шорт-ліста будуць паказаны журы конкурсу і тэатральнай грамадскасці ў форме пастановачных чытак, якія праводзіць ЦБД.
  2. Заключны тур пройдзе ў лістападзе і вызначыць пераможцаў, якім уручаць дыпломы і прэміі ў памеры:
  • гран-пры – 8 000 BYN;
  • першая прэмія – 6 000 BYN;
  • другая прэмія – 4 000 BYN;
  • трэцяя прэмія –2 000 BYN.

Журы

Старшыня журы — Аляксандр Гарцуеў, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Намеснік старшыні журы — Аляксандр Марчанка, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі, рэжысёр, акцёр.

Таксама ў склад журы ўваходзяць:

  • Вольга Бабкова — кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы;
  • Вацлаў Валадзько — памочнік мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі;
  • Святлана Ганчарова-Грабоўская — прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры БДУ;
  • Сяргей Кулікоўскі — галоўны рэжысёр Новага драматычнага тэатра г. Мінска;
  • Алена Мальчэўская — галоўны рэдактар часопіса «Полымя», тэатральны крытык;
  • Крысціна Смольская — кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, кандыдат мастацтвазнаўства;
  • Таццяна Траяновіч — кіраўнік Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры, рэжысёр.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайтах РТБД і Цэнтра беларускай драматургіі.

Top