Меню

Новости

Гід па белліт

Бясплатныя заняткі па беларускай літаратуры

У Мінску стартаваў адукацыйны праект «БелЛіт: Мабільны гід». Вас запрашаюць на бясплатныя лекцыі па беларускай літаратуры, якія правядуць пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны. Першая лекцыя — ужо 6 сакавіка.

Мадэратарам з’яўляецца паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. У праграме — чатыры лекцыі, варкшоп і дыскусія. Ужо 6 сакавіка ў бізнэс-клубе Imaguru паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева пазнаёміць вас з пяццю незвычайнымі жанчынамі з беларускіх твораў, запісацца можна тут.

Што далей? Разам з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам будзеце высвятляць, якая беларуская літаратура — «вялікая» ці «маленькая». Ад культуролага і скарыназнаўцы Алеся Сушы даведаецеся пра паспяховы стартап 16 стагоддзя. Пісьменніца і даследчыца Ганна Севярынец распавядзе, пра што вам не казалі ў школе на ўроках белліту. Паэтка Вальжына Морт дапаможа навучыцца чытаць і разумець паэзію. А напрыканцы траўня вы ўжо будзеце дастаткова падрыхтаваныя для ўдзелу ў дыскусіі пра геніяў беларускай літаратуры, якую правядуць літаратуразнаўцы Ганна Бутырчык і Марына Казлоўская.

Слухачы лекцый стануць студэнтамі — каб атрымаць «чырвоны» дыплом, давядзецца нават папрацаваць на залікоўку, дзе будуць адзначацца наведаныя заняткі і пройдзеныя тэсты.

Top