Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка Някрасава, 3) запрашае на выставачны праект «Родны склон».
«Родны склон» — групавы праект, які аб’яднаў 11 беларускіх аўтараў, закранаючых у сваіх мастацкіх выказваннях тэму сям’і і сваяцкіх адносін. Фотаздымкі, відэа, інсталяцыі, якія складаюць экспазіцыю, дазваляюць нам даследаваць выяву, структуру, дынаміку сям’і і «сямейнасці», а таксама ўбачыць аўтабіяграфічную суб’ектыўнасць, іншымі словамі тое, што хаваецца за афіцыйным вобразам сям’і, ў працах беларускіх фатографаў і мастакоў.
Удзельнікі праекта:
- Ганна Бундзелева
- Віктар Гіліцкі
- Жанна Гладко
- Сяргей Кажамякін
- Вольга Кірылава
- Валерыя Мітэльман
- Юлія Назарава
- Уладзімір Парфянок
- Вольга Савіч
- Ігар Саўчанка
- Сяргей Язлавецкі
Куратарская група: Дзіна Даніловіч, Уладзімір Парфянок, Алена Пратасевіч
Уваход на выставу па квітках НЦСМ