Меню

Новости

Паўночнае ззянне +

Кіно з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі плюс?— з Фарэрскіх выспаў

Сёлетні фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» прапануе пашыраную праграму — 17 стужак з 8 краін, да якіх упершыню далучацца Фарэрскія выспы. Фестывальнае кіно глядзіце з 19 па 26 красавіка ў кінатэатры «Мір».

Чацвёртае «Паўночнае ззянне» пазнаёміць са стужкамі з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, а цяпер — яшчэ і з Фарэрскіх выспаў. Некалькі фактаў пра новага ўдзельніка фестывалю:

  • Фарэрскія выспы — самакіроўная тэрыторыя ў складзе Каралеўства Даніі, таму яны ўваходзяць у лік краін-удзельніц Савета Міністраў Паўночных краін.
  • На выспах функцыянуе Асацыяцыя Фарэрскіх кінематаграфістаў.
  • Адна з найбольш вядомых кінарэжысёрак рэгіёну — Катрын Оттарсдацір, у 1989 годзе адбылася сусветная прэм’ера яе першага поўнаметражнага мастацкага фільма Atlantic Rhapsody.
  • Faroese Film House займаецца прасоўваннем кіно з Фарэрскіх выспаў і стварае ўмовы для развіцця кінематаграфіі рэгіёну.

Акрамя паказаў, у межах фестывалю запланаваны адукацыйныя і забаўляльныя мерапрыемствы: майстар-класы, лекцыі ад знакамiтых кінематаграфістаў, замежных кінакрытыкаў, пісьменнікаў і дызайнераў, а таксама канцэрты і вечарыны ў нардычным і балтыйскім стылі.

Новы слоган і поўную праграму фестывалю абвесцяць у канцы сакавіка. Афіцыйнае адкрыццё пройдзе 19 красавіка ў кінатэатры «Мір». Не забывайце сачыць за навінамі: хутка з’явяцца трэйлеры ўсіх фестывальных фільмаў — тут.

Калі: 19—26 красавіка
Дзе: кінатэатр «Мір» (вул. Казлова, 4а)
Для каго: для тых, хто любіць кіно з нардычным характарам

Top