«Рэп-каляды» ў клубе ILI!
11 студзеня ў клубе ILI адбудуцца «Рэп-каляды» — канцэрт з удзелам гурта Belaroots і рэпера Вожыка.
BELAROOTS — спалучэнне трох творчых асобаў, аб’яднаных каранямі радзімы, мовы і хіп-хоп культуры. Кожны з трох удзельнікаў гурта (Kontra, Zeman, Angst) рэпрэзентуе пэўную, родную для сябе, частку Беларусі (захад, цэнтр, усход) і прыродны элемент (агонь, паветра, вада).
Вожык — беларускамоўны рэпер, які мае трэкі з ЛСП, Znarock, выдаў ЕР «Лікёры» і падаў заяўку на адбор на Еўрабачанне-2018.
Пачынаем новы год з добрай качовай музыкі!!!
Месца: клуб ILI (пр. Незалежнасці, 131/1).
Інфалінія: +375 25 996-93-76.
УВАХОД ВОЛЬНЫ! Але трэба запісацца: тут ці па тэлефоне: +375 44 799-40-47.