Меню

Новости

(Не) бачу, (не) чую, (не) гавару

16 і 17 снежня MAKEOUT запрашае на івэнт з серыі мерапрыемстваў «(Не) бачу, (не) чую, (не) гавару», каб правесці выхадныя без мовы варожасці і пад знакам гендарнай адчувальнасці.

Мова варожасці — нярэдкая з’ява ў сучасных медыя: некарэктная лексіка, заклікі да гвалту, стэрэатыпы. Яна прымае розныя формы, удала маскіруецца пад жарты ці асабістае меркаванне. Даведацца, для чаго і кім яна выкарыстоўваецца, чаму гэта датычыцца кожнага, запрашаюць тых, хто піша або рэдагуе тэксты, працуе ў медыя, хоча, каб вакол стала меней вярбальнага гвалту.

Вас чакаюць:

  • public-talk з Аленай Касцючэнка («Новая Газета», Расія);
  • прэзентацыя «Канвеер стэрэатыпаў: гендар, сексуальнасць і мова варожасці ў электронных медыя Беларусі»;
  • дыскусія «Словы і сэнсы»;
  • варкшоп «Мова варожасці: зона маёй адказнасці»;
  • прэзентацыя інтэрактыўнага дакументальнага фільма «Слова» Святланы Захаравай (Расія).

Калі: 16 і 17 снежня
Дзе: Press Club Belarus (вул. Веры Харужай, 3-601)
Для каго: для тых, хто не адмаўляецца бачыць, чуць і гаварыць
Квіткі: на ўсе мерапрыемствы ўваход вольны, для ўдзелу ў варкшопе трэба прайсці рэгістрацыю

Top