Меню

Новости

Паэтычная прэмія

У гонар паэткі Наталлі Арсенневай

Увагі вартыя не толькі беларускія празаікі з іх Гедройцам. Цяпер і паэты займелі сваю прэмію — імя выбітнай беларускай паэткі Наталлі Арсенневай. 6 снежня ў Прэс-клубе ўпершыню ўручаць прэмію за найлепшую кнігу паэзіі 2016 года на музычна-паэтычнай вечарыне.

Шорт-ліст прэміі:

  • Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло»
  • Ганна Комар «Страх вышыні»
  • Наста Кудасава «Маё невымаўля»
  • Уладзімір Някляеў «Толькі вершы»
  • Сяргей Прылуцкі «Патрыятызм для чайнікаў»
  • Міхась Скобла «Камізэлька для месяца»
  • Андрэй Хадановіч «Цягнік Чыкага-Токіё»
  • Юлія Цімафеева «Цырк»

Наталля Арсеннева — выдатная беларуская паэтка, зорка літаратуры Заходняй Беларусі, аўтарка духоўнага гімну беларускіх эмігрантаў «Магутны Божа».

Прэтындэнтаў на ўзнагароду вызначылі вядомыя літаратары, перакладчыкі і літаратуразнаўцы — Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

Заснавалі прэмію Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне «Бацькаўшчына» пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Літаратурную прэмію імя Наталлі Арсенневай будуць ўручаць штогод.

Калі: 6 снежня, 18:30
Дзе: Press Club Belarus (вул.Веры Харужай 3-601)
Для каго: для тых, каму не хапае паэтычнага настрою
Квіткі: уваход вольны

Top