Запрашаем у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў 1 снежня а 19-й на лекцыю аб мастацтве дум метала.
Вядучы: аўтар праграм “ПраРок”, “Светамузыка” і “Манускрыпт” на радыё “Сталіца” Лявон Казакоў.
Вас чакае апавяданне пра генэзіс гэтага аднаго з самых змрочных і дэпрэсіўных накірункаў цяжкай музыкі. Вы даведаецеся пра галоўныя тэндэнцыі і выканаўцаў, а таксама пра гісторыю ўзнікнення і развіцця стыля на тэрыторыі Беларусі.
Кантакты тэлефон +375 29 562 82 38
Інфапартнеры праекта: радыё “Сталіца”, партал “Bymetal.org”
#рыхтуйцевашывушы