Гастролі Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага драматычнага тэатра «Прытулак камедыянта»
Чыноўнік сярэдней рукі Тарэлкін заблытаўся ва ўласных пазыках і не прыдумвае нічога лепшага, чым імітаваць сваю смерць. З мёртвага грошай не возьмеш, і час для «смерці» самы прыдатны. Неўзабаве памёр сусед Тарэлкіна — Сіла Сілыч Капылоў, у якога няма дзяцей, пазык таксама няма, а пашпарт ёсць! «Нябожчыкам» цяпер будзе Тарэлкін, а Капылоў «жывым».
Гратэскавы аўтарскі тэкст Сухава-Кабыліна, напісаны больш за 100 год таму, далёка выходзіць за рамкі сатыры і на сённяшні дзень застаецца неверагодна актуальным. Аўтар працягвае тэму, якую пачалі Гогаль і Салтыкоў-Шчадрын, выкрыцця дурноты, сквапнасці і бюракратыі.
Аўтар: Аляксандр Сухава-Кабылін
Рэжысёр: Сямён Серзін
Мастак-пастаноўшчык: Сафія Матвеева
Пластыка: Ганна Закусава
Кампапзітар: Яўгені Серзін
У ролях: Андрэй Вергеліс, Жэня Анісімаў, Андрэй Панін, Ілля Барысаў, Міхаіл Касапаў, Дарья Сцяпанава.
Прэм’ера: 16 снежня 2016 года
Працягласць: 2 гадзіны 20 хвілін, 1 антракт
Спектакль ідзе на рускай мове.
16+
Фота: kupalauski.by