Меню

Новости

Форрест Гамп

Беларускія ўікэнды

Где:

Когда: 18:45

Стоимость билетов: 5.5 - 11 бел. руб.

«Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам» прэзентуюць культавы фільм «Форэст Гамп».

Праз жыццё галоўнага героя гэтае кіно адлюстроўвае амерыканскую гісторыю другой паловы 20-га стагоддзя і лёс людзей у ёй. «Форэст Гамп» — добры, смешны і сумны фільм — самая паспяховая праца знакамітага рэжысёра Роберта Земекіса. Стужка атрымала 36 розных узнагарод, у тым ліку 6 статуэтак «Оскар». Сам фільм і ягоныя героі сталіся легендай. Абсалютны “must see” для кожнага чалавека. Гісторыя Форэста Гампа, жыццё якога можна апісаць біблійнай фразай «будзьце як дзеці», шмат адкрые нам пра саміх сябе.

Фільм агучаны на беларускую мову 

Страна: ЗША, 1994
Працягласць: 142 хвіл.
Жанр: Мелодрама, Комедия, Драма
Рэжысёр: Роберт Земекіс
У галоўных ролях: Том Хэнкс

12+

Top