Меню

Новости

ДАРОЖКА МАЯ

монаспектакль па матэрыялах беларускага фальклору

Где:

Когда: 21:00

Стоимость билетов: 10 бел. руб.

Все мероприятия фестиваля «Белая вежа» смотреть здесь.

Кажуць Старыя Людзі, што жылі на Нашай Зямлі некалі Багі. Дужымі былі, моцнымі. Сябравалі з Сонейкам, Месячыкам, з Зоркамі размаўлялі. Ведалi чароўныя словы ад вятроў і грымот. Ваду, Агонь Пушчы сваімі Дзецьмі лічылі.

Шмат усаго ведалі, лекавалі словам, нават думкамі.

Жылі добра, замоўныя словы, мелодыі гаючай сілы сваім дзецям пераказвалі, каб i Тыя валодалі Ведамі.
Ніхто не памятае, калі i чаму яны пачалі губляць гэты Дар. 3 цягам Часу амаль усе Веды загiнулі ў сівых Стагодзях. Многае змянілась з Тых Часоў. Але, ціxa… Прыслухайцеся уважліва.

Гэта праз Вякі цягнуцца да нас Чароуныя словы i гаючыя гукі ад Прашчураў.

Ёсць Туды дарожі-сцяжыні.

Я ведаю іх. Пойдзем разам…

“Дарожка мая” – гэта шлях чалавека ад нараджэння да пераходу ў іншы Сусвет.

Рыхтавалась гэтая пастаноўка год, а матэрыялы да сцэнарыя збipaлiся амаль дзесяцiгоддзе. У праграме можна будзе пачуць больш за 40 народных песень, фрагменты старадаўніх замоў, якія прагучаць на інтуітыўным разуменні таго, як гэта маглі рабіць нашы далёкія продкі ў рытуалах. Усё ў суправаджэннi народных інструментаў: акарыны, жалейкi, дуды, ліры. Акрамя гэтага будуць гучаць інструменты з іншых краін свету.

Спектакль складаецца з 12 рытуальных частак: Анёл-АхоўнікЗалатыя ключыРозгарыВадзiца-царыцаЧарыВогненная ракаРай Божы дарПані Ўсяго Свету3ямля-MaціЙгрышчайкаПродкі

Сваёй праграмай я хацеў бы звярнуць увагу людзей да cваіх каранёу, да Продкау, бо без ix не было б нас, не было б Будучага. Ведам Прашчураў нашых нізкі паклон.

Іван Кірчук

Аўтар i выканаўца: Іван Кірчук (лiдэр этна-трыа «Троiца»)
Працягласць: 60 хвілін без антракту

Спектакль на беларускай мове

14+

Top