21—23 лiпеня ў Мінску пройдзе міжнародны фэст кароткага метру «Нефiльтраванае кiно».
А гэта значыць, што кінаманаў, рэжысёраў ды проста неабыякавых людзей ізноў парадуюць паказамі незалежнага караткаметражнага кіно. Праграма фестывалю разлічана на тры дні і ўключае ў сябе не толькі конкурсныя і пазаконкурсныя прагляды, але і творчыя сустрэчы з замежнымі фільммэйкерамі, майстар-класы. У межах фестывалю свае фільмы прадставяць аўтары караткаметражных стужак з Расіі, Францыі, Германіі, Англіі, Чэхіі, Нідэрландаў, Іспаніі, ЗША і інш.
Конкурсныя прагляды, якія пройдуць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3), уключаюць у сябе анімацыйную, дакументальную, эксперыментальную і ігравую праграмы. У арт-прасторы «Мёд» пройдуць пазаконкурсныя прагляды, больш дэмакратычныя і нефармальныя: падчас іх гледачы маюць магчымасць пагутарыць з рэжысёрамі, паглядзець і абмеркаваць прадстаўленыя фільмы.
У першы дзень фестывалю, 21 ліпеня, адбудзецца творчая сустрэча з іспанскім сцэнарыстам і рэжысёрам Дыега Фандасам, які з’яўляецца членам журы шматлікіх фестываляў і выкладчыкам Пражскай кінашколы. А у нядзелю, 23 ліпеня, у музеі-майстэрні Азгура амерыканскі рэжысёр Майкл Флорэс правядзе майстар-клас і распавядзе ўсім зацікаўленым, як здымаць кароткаметражныя кінастужкі (!). Скончыцца фестываль 23 ліпеня паказам «Урбан Сінема Віжн» у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея. А цяпер яшчэ раз і падрабязней:
21 ліпеня, пятніца:
- 12:00 — творчая сустрэча з Дыега Фандасам («Беларусьфільм»)
- 18:30 — конкурсныя праграмы эксперыментальных кінастужак і анімацыі (НЦСМ, Някрасава 3)
- 21:30 — нефільтраванае кіно (Арт-прастора «Мёд», Талбухіна 4)
22 ліпеня, субота:
- 16:00 — конкурсная дакументальная праграма (НЦСМ, Някрасава 3)
- 18:00 — конкурсная праграма ігравых фільмаў (НЦСМ, Някрасава 3)
- 21:30 — нефільтраванае кіно (Арт-прастора «Мёд», Талбухіна 4)
23 ліпеня, нядзеля:
- 12:00 — майстар-клас Майкла Флорэса (Музей Азгура)
- 21:30 — опэн-эйр показ «Урбан Сінема Віжн» (дворык Нацыянальнага гістарычнага музея, К. Маркса 12)
Уваход — вольны, акрамя паказаў у НЦСМ: там уваход каштуе 3 рублі. Захавайце афішку, каб не забыцца.