Легенда сусветнага джаза піяніст Лешак Можджэр на наступным тыдні завітае ў Мінск: 29 чэрвеня а 19:00 музыкант выступіць у філармоніі разам з Дзяржаўным камерным аркестрам РБ і піяністам Кірылам Кедуком.
Лешак Можджэр — польскі піяніст сусветнай славы, эксперыментатар, арганізатар фестываляў Enter Musicfestival і «Джаз на Одэры»
Музыказнаўца Д. Пёнткоўскі пісаў пра джазмэна: «Лешак ажыццявіў у польскім джазе ментальную і стылістычную рэвалюцыю. Непаўторныя джазавыя фразы і складаныя імправізацыі, мелодыку стандартаў і вытанчанасць кампазіцыі джазмэн апрануў у строй спецыфічнага джаза, які стаў пульсуючым экспрэсіяй — «джазам Лешака Можджэра».
Найбольш поўна піяніст раскрыўся ў сольных праектах Piano (2004), Komeda (2011) і ў аўтарскім трыа з Ларсам Дэніэльсанам i Зохарам Фрэска. Яго альбом Time, запісаны ў 2005 годзе, атрымаў статус алмазнага дыска, а чарговыя альбомы трыа — Between Us And The Ligh (2006), Live (2007), Polska (2013) дасягнулі статуса падвойнага плацінавага дыска. З вядомым польскім кампазітарам Янам Качмарэкам Лешэк Можджэр рэалізаваў запіс узнагароджанага Оскарам саўндтрэка да фільму Finding Neverland («Чароўная краіна», 2004).
Кiрыл Кедук — піяніст з Гродна, заснавальнiк фестывалю TyzenHouse у Гродна
Піяніст Джон О’Конор кажа пра Кедука як пра аднаго з самых цiкавых маладых пiяністаў сучаснасцi, а дырыжор Томас Зандерлінг лiчыць яго выбiтным выканаўцам з велiчэзным патэнцыялам для грандыёзнай мiжнароднай кар’еры.
Салiсты з Польшчы і Беларусі прадставяць яскравую праграму, у якую ўвайшлі творы беларускiх i польскiх кампазiтараў. У канцэрце прагучыць шэдэўр класічнай музыкі — «Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам №1 (ор.11)» Ф. Шапэна, выдатны прыклад беларускай сучаснай музыкі — Consort Lessons А. Лiтвiноўскага, джазавыя iмправiзацыi сола i з аркестрам Л. Можджэра, а таксама знакаміты твор на два фартэпіяны «Варыяцыi на тэму Паганiнi» В. Лютаслаўскага.
Заказ квiткоў па тэлефоне (017) 284-44-33 або на сайце.