Асноўнай тэмай міжнароднай акцыі Ноч музеяў-2017 сёлета з’яўляецца невымоўнае, тое, пра што ў музеі казаць не прынята. А якія сродкі перадаюць невымоўнае і інтымнае лепей за рухі і жэсты. Чаму б нам не звярнуцца да магчыма самага старажытнага спосабу мастацкага самавыяўлення чалавека, а менавіта да танца. Разам паспрабаваць адшукаць новыя паэтычныя сэнсы, альбо проста весела прабавіць час. Да таго ж…
Хто танцуе, таму шанцуе — кажа беларуская народная прымаўка. Чаму б нам не праверыць яе разам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча на Ночы музеяў?
Гэтым разам у музеі будуць задзейнічаны наступныя пляцоўкі:
Падвор’е:
16.00 — народныя гульні і забавы ад фальклорнага калектыва «Калыханка»
Выставачная зала:
18.00 — тэатр «Гістрыён»;
19.00 — клуб традыцыйнага танца СІТА;
20.00 — «Вянок для Максіма» — спеўная праграма ад фальклорных калектываў «Горынь», «Guda», Віктар Сямашка і Кумпанія, Кася Радзівілава;
21.00 — паказальныя танцавальныя выступленні і майстар-класы ад клуба «Квартал» (Ліндзі хоп, блюз, танга)
22.30 — майстар-класы па сярэднявечных танцах ад гурта «Дзівабор»
Экспазіцыя:
19.00 — салонныя гульні пач. 20 стагоддзя;
20.00 — прэзентацыя кнігі Мікіты Найдзёнава «Развітанцы»
21.00 — гурт «Князь Мышкін» з імправізацыйнай музыкай і паэтычныя выступы Віктара Лупасіна, Георгія Барташа, Таццяны Светашовай, Дар’і Бялькевіч
Танцаваць не працаваць!!!
Уваходны квіток 3 бел. руб.
*з 16.00 да 18.00 уваход на экспазіцыю і ўдзел у забавах фальклорнага калектыва “Калыханка” вольны
Тэлефон для даведак: +375 17 334-42-69