Меню

Новости

Начныя размовы на кухні

Ноч музеяў – 2017

Где:

Когда: 14:00

Стоимость билетов: 3 бел. руб.

Літаратурны музей Петруся Броўкі — адзін з нямногіх будзе працаваць усю ноч, каб пацвердзіць асноўную ідэю вядомай па ўсім свеце акцыі. Начное наведванне дазволіць іншым поглядам убачыць прастору кватэры-музея народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі. Кожны зможа сам-насам ці з дапамогай супрацоўніка музея азнаёміцца з экспазіцыяй, а таксама паразважаць з запрошанымі спецыялістамі аб той складанай эпосе, сынам якой быў Пятрусь Броўка. ХХ стагоддзе ўвабрала ў сябе стварэнне і разбурэнне, надзеі і расчараванні. Часта пытанні, якія задаваліся на кухні звычайнай кватэры, дасягалі філасофскіх абагульненняў, а песні, што спяваліся на так званых “кватэрніках”, былі адзінай магчымасцю шчырага выказвання ў савецкім грамадстве.

Праграма

20.30 – 22.00 Паэтычны дыспут “Час пераменаў” (закрыццё ІІІ сезона праекта “Чытаем сваё. Класіка”). Ці памерлі класічныя рытмы і метры? Ці ўсё тое паэзія, што вершамі пісана? Ці не час перастаць звяртаць увагу на крытыкаў?
Удзельнікі: Анатоль Івашчанка, Ігар Кулікоў, Антон Рудак, Наста Кудасава, Ліна Казакова. Мадэратар – Ганна Севярынец.

22.00 – 23.30 Дыскусія “Канец кнігі? Як мы развучыліся чытаць”. “Перастаючы чытаць, людзі перастаюць мысліць”, сказаў некалі Дзідро. Ці можам мы сказаць тое самае пра сучаснага чалавека? У свой час вялікая бібліятэка была неад’емнай часткай любой савецкай кватэры і нават звычайны рабочы мог падтрымаць размову, абапіраючыся на прачытаныя кнігі. Узровень пісьменнасці зніжаецца – але і якасць нашага чытання падае. Можа, ніякай трагедыі ў гэтым няма і сучасны чалавек проста чытае інакш, чым ягоныя продкі?
Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, Наталля Ламека.

23.30 – 1.00 Палеміка “Моўная палітыка ў БССР. 1950-80-я гг.”. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што пры Сталіне былі лепшыя ўмовы для развіцця беларускай мовы, чым пры Хрушчове. Ці сапраўды БССР была адзінай рэспублікай, на якой адпрацоўвалася палітыка русіфікацыі? Успомніўшы шматтысячныя тыражы беларускамоўных аўтараў у 1980-я, варта запытаць, ці мела месца русіфікацыя на той час у БССР?
Удзельнікі: Алег Трусаў, Валерый Булгакаў.

1.00 – 3.00 “Бардаўская песня на кухні”: Эдуард Астроўскі, Наталля Нікіціна, Аляксандр Левін.

3.00 – 5.00 “Кінадбанне да першага трамвая”: дыпломныя работы студэнтаў Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.

Квіток: 3 руб. (да 21.00 – уваход вольны).

Тэл.: +375 17 327-27-50.

Top