Меню

Новости

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ НОЧ

НОЧ МУЗЕЯЎ — 2017

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 5 бел. руб.

Наведвальнікі Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага стануць галоўнымі героямі дынамічнага і заблытанага сцэнарыя Інтэлектуальнай ночы — 2017. Мы прапануем Вам адчуць сябе ў ролі хітрамудрага дэтэктыва, кемлівага даследчыка, вынаходлівага алхіміка, апантанага калекцыянера. Музей запрашае камандных гульцоў, дружныя сем’і, закаханыя парачкі, і, тых, хто любіць гуляць сам па сабе.

Час правядзення: 19.00 — 00.00

ПРАГРАМА

19.00 — 20.00
Вялікая выставачная зала
Экскурсійны кактэйль

Праграму ночы музеяў распачне інтэрактыўная экскурсія ад аўтараў выстаўкі «Плюс/мінус» Уладзіміра і Марыты Голубевых. Спалучэнне красамоўнага выкладчыка-аратара і таленавітага мастака ў адной асобе створыць незабыўны экскурсійны кактэйль, які падагрэе вашу цікаўнасць і натхніць на новыя адкрыцці музейнай ночы.

20.30 — 22.00
Вялікая выставачная зала
Беларуская інтэлектуальная гульня

Упершыню ў музейнай прасторы — паб-квіз «Беларуская інтэлектуальная гульня» (для тых, хто паспеў зарэгістравацца). Гульня прысвечана беларускай культуры, дзе кожны можа адпачыць душой і «паварушыць мазгамі», праверыць і паглыбіць свае веды.

20.00 — 23.00
Пастаянная экспазіцыя
Дэтэктыўны арт-квэст

Адкрываць музейныя таямніцы, зрабіць навуковую артыбуцыю рэдкага музейнага экспаната, разгадваць загадкі, каб скласці ўвесь пазл не зусім проста. Вам у дапамогу — падказкі музейных супрацоўнікаў, сустрэчы з былымі гаспадарамі сядзібнага дома, астранамічныя знакі, адбіткі слядоў, карты і компас.

22.00 — 24.00
Парадны двор
Музыка гарадскіх вуліц

Маладыя галасы, рытмічныя барабаны, звонкія гітары, гарачыя клавішы — самыя лепшыя мелодыі мінскіх вуліц прагучаць у двары галерэі.

23.30
Розыгрыш
Спатканне на даху

Самым цікаўным даследчыкам музей прапануе паўдзельнічаць у розыгрышы «Спатканне на даху», якое па традыцыі завяршае музейную ноч у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Апоўначы дваім пашчасціць апынуцца пад зорным небам начнога Мінска над дахамі Верхняга горада.

 

Top