Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
Мінск — 23 красавіка, 19:00, кінатэатр «Мір»
Віцебск — 22 красавіка, 21:00, кінатэатр «Мір»
Лета, вечарынкі, музыка, сяброўства, сэкс, дзяўчыны, бясконцыя дні і светлыя ночы, магічны цёплы летні Капенгаген, маладосць і невыносная легкасць быцця, праз якія рашуча немагчыма адчуваць нешта сапраўднае. Чатыры студэнты-медыкі, якім усё ў гэтым жыцці даецца лёгка, намагаюцца пасталець, навучыцца цаніць адзін аднаго і ратуюцца ад адзіноты як могуць. Дэбютная рэжысёрская праца ад сцэнарыста блакбастэра «Дзяўчына з татуіроўкай дракона» крытыкуе летуценнасць новага пакалення і праводзіць іх праз выпрабаванні жыцця на фоне чароўных відаў дацкай сталіцы. Ад усяго, здаецца, падзяляеш ранкавае пахмелле з персанажамі.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Данія, 2016
Рэжысёр: Расмус Хэйстэрберг
Жанр: драма
Працягласць: 104 хв.
16+