Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
Мінск — 21 красавіка, 19:00, кінатэатр «Мір»
Віцебск — 20 красавіка, 19:00, кінатэатр «Мір»
Адно чароўнае лета ў аддаленай рыбацкай весцы ў Ісландыі. Падлеткі Тор і Хрысціян сталеюць і спазнаюць свет вакол сябе. І пакуль адзін з іх намагаецца дабіцца ўвагі дзяўчыны, другі пакрысе ўсведамляе свае пачуцці да лепшага сябра. Гэта кранальны, пяшчотны і неўтаймоўны дэбют ісландскага рэжысёра Гудмундура Арнара Гудмундсана, які распавядае гісторыю братэрства, кахання, надзвычайнай унутранай моцы і прыгажосці.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Ісландыя, 2016
Рэжысёр: Гудмундур Арнар Гудмундсан
Жанр: драма
Працягласць: 129 хв.
18+