Меню

Новости

На тры тыдні прастора галерэі зноў стане адкрытым універсітэтам вольных мастацтваў і навук (лат. — artes liberales), даступным для ўсіх і кожнага.

ARTES LIBERALES 2017 – гэта больш за 40 падзей: выстава Сяргея Шабохіна, публічныя лекцыі даследчыкаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін Еўропы, дыскусіі на актуальныя тэмы, майстар-класы, прэзентацыі, перформансы, канцэрты эксперыментальнай музыкі і тэматычныя кінапаказы з абмеркаваннямі.

Тэма праекта ў 2017 годзе — “Эпоха рэвалюцый”:

У 2017 спаўняецца сто год Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая радыкальна змянілал рух гісторыі і карту свету. Аднак мы хочам пашырыць поле даследванняў і разгледзець Ідэю Рэвалюцыі ў розных сацыяльных кантэкстаў і тэарэтычных дыскурсах.

Праграма Artes Liberales 2017

08.04, Субота

19:00 — Адкрыццё праекта і выставы

09.04, Нядзеля

15.00 — Андрэй Чарнякевіч: “Беларуская нацыянальная рэвалюцыя: да пытання ўзаемаадносінаў БНР і бальшавікоў”
17:00 — Ганна Карпенка і Антаніна Серакова: “Найноўшыя тэхналогіі ў полі сучаснага мастацтва”
19:00 — Канцэрт у Музеі Азгура: I/DEX (Віталь Гармаш — Беларусь), Poly Chain (Саша Закрэўска — Украіна)

10.04, Панядзелак

18:00 — Сустрэча з мастаком Нікітай Каданам «Запомніць момант, калі аповяд быў перапынены».
18:30 — (“Прэс Клуб” — ул.Харужай 3) — Дыскусія: “Новы дзяржаўны менеджмент ці класічная бюракратыя: як можна навучыцца кіраваць дзяржавай у Беларусі?”

11.04, Аўторак

19:00 — Ала Сакалова: “Рэвалюцыйная правасвядомасць як крыніца савецкага права: змена парадыгмы”

12.04, Серада

18:00 — Ксенія Шталянкова: “Грошы і ідэалогія: рэвалюцыя беларускасці даўжынёй у 100 год”
20:00 — Вікторыя Канстанцюк: “Чытаючы Джодзі Дзін: сацыяльныя медыя як інструмент (не) рэвалюцыі”

13.04, Чацвер

18:00 — Ірына Раманава:“1937 год: як тэрор стаў Вялікім”.
20:00 — Сяргей Харэўскі: “Зачараваныя рэвалюцыяй: лёсы мастакоў і архітэктараў Беларусі ў святле падзеяў 1917 года”

14.04, Пятніца

19:00 — Кінаканвеер: Аляксандр Вашкевіч прадстаўляе “Кароткі фільм аб забойстве” К. Кесьлеўскага (1987)

15.04, Субота

15:00 — Міхаіл Волчак і Святлана Ермаковіч: лекцыя: “Вікіпедыя і прамая дэмакратыя” майстар-клас: “Як мастакі, фатографы і мувімэйкеры могуць пасябраваць з Вікіпедыяй”
18:00 — Яніна Прудэнка (Украіна): Лекцыя-скрынінг пра Адкрыты архіў украінскага медыя-мастацтва
20:00 — Іна Соркіна: “Бунты ў імя свабоды: Змаганне жыхароў беларускіх мястэчак за страчаную волю і зямлю ў ХІХ ст.”

16.04, Нядзеля

15:00 — Валянціна Мароз і Тацяна Арцімовіч: “Рэвалюцыйнае цела ў тэатры 1920-х. Біямеханіка Ус.Мейерхольда у савецкай Расіі і Беларусі: тэорыя і практыка”
17:00 — Яніна Прудэнка (Украіна): “Палітычнае эстэтычнае. Рэвалюцыя і вайна ў сучасным украінскім медыя-мастацтве”
19:00 — Дзмітры Бойчанка: “МАШЫНОМІЯ: праблемы другой індустрыяльнай рэвалюцыі”.

18.04, Аўторак

18:00 — Маргарыта Янкаўскайтэ: “Гендарная рэвалюцыя ў кантэксце эвалюцыі капіталізму”
20:00 — Галіна Русецкая: “Аб адным выпадку рэвалюцыі ў стылі. Псіхааналіз — аб адным выпадку рэвалюцыі ў стылі. Псіхааналіз — скандальная форма ведаў”.

19.04, Серада

18:00 — Павел Вайніцкі: “Манументальная рэвалюцыя”у беларускай скульптуры канца 1960-х — 1970-х гг”.
20:00 — Аляксей Пікулік: “Палітэканомія рэнтных рэжымаў або чаму электаральныя рэвалюцыі зусім не тое, чым яны здаюцца”

21.04, Пятніца

18:00 — Krytyka Polityczna: “Быць левым інтэлектуалам у постсацыялістычным кантэксце” (Агнешка Вішнеўска, Эла Руткоўска, Давід Краўчык, Мікалай Сыска.
20:00 — Кінаканвеер: Аляксандра Ігнатовіч прадстаўляе фільм ”Блакада” (Igor Bezinovi?, Харватыя, 2012)

22.04, Субота

15:00 — Юлія Васільева: «Гукі будучыні» у галівудскім Sci-Fi кіно
17:00 — Влодко Боднар (Украіна): “Bio-art. Тры хвалі канцэптуальных узрушэнняў”
20:00 — канцэрт: Grupa Etyka Kurpina (Adam Frankiewicz — Польша)

23.04, Нядзеля

15:00 — Аляксандр Лісаў: “УНОВІС як інструмент сусветнай рэвалюцыі духу”
17:00 — Lina Dokuzovic (Аўстрыя): “Knowledge-based Movements”
19:00 — Gerald Raunig (Аўстрыя): “Molecular Revolution”
21:00 — Elske Rosenfeld (Германія): Performance: “A Vocabulary of Revolutionary Gestures”

25.04, Аўторак

19:00 — Міхаіл Волчак і Святлана Ермаковіч: Прэзентацыя працы філіяла Creative Commons у Беларусі Лекцыя. “Чаму важна пашыраць грамадскі здабытак і падтрымліваць агульнае (the commons)”

26.04, Серада

19:00 — Дыскусія: “Даследванні рэ-/э)валюцыі: падлічваць ці размаўляць” (Т.Чуліцкая, А.Сцяпанаў і іншыя эксперты).

27.04, Чацвер

19:00 — Кінаканвеер. Ксаўе ле Торрывелек: “Аналіз фільмА Дзігі Вертава “Шостая частка свету” (1926) з пункту гледжання нацыянальнай палітыкі ў СССР”

28.04, Пятніца

18:00 — Алег Брэскі: “Права і рэвалюцыя”
20:00 — Альміра Усманава: “Рэвалюцыя і рэпрэзентацыя”

29.04, Субота

14:00 — Агнія Асановіч: Варштат “Горад (-) для людзей”
16:00 — Дэбаты аб дэсаветызацыі гарадской прасторы. Досвед Беларусі
18:00 — Лекцыя А.Горных. Прэзентацыя мультымедыя-праектаў студэнтаў ЕГУ.

30.04, Нядзеля

15:00 — Агнія Асановіч: Варштат “Горад (-) для людзей”
17:00 — * удакладняецца
20:00 — закрыццё фестывалю

Top