Праграма фестывалю амерыканскага дакументальнага кіно «Незнаёмая Амерыка»
«Падлеткавая прэса» – кароткі дакументальны фільм пра праграму для маладых журналістаў горада Санта-Барбара. Сем гадоў таму два прадбачлівыя настаўнікі пачалі праграму, каб расказаць дзецям пра такія неабходныя для журналістаў якасці, як характар і лідэрства. Па ўнікальнай іроніі лёсу дзеці неўзабаве самі апынуліся ў цэнтры падзей, праводзячы інтэрв’ю з некаторымі з самых запатрабаваных знакамітасцей і сусветных лідэраў.
Узнагароды: Міжнародны фестываль у Хартландзе (ЗША): Прыз сімпатый гледачоў, Міжнародны фестываль у Вірджыніі (ЗША): Прыз сімпатый гледачоў, Кінафестываль у Санта-Барбары (ЗША): Афіцыйны выбар журы, Міжнародны кінафестываль Нэйпа Вэлі (ЗША): Афіцыйны выбар журы, Нью-Йоркскі фестываль дакументальных фільмаў (ЗША): Афіцыйны выбар журы, Шаргрынскі фестываль дакументальных фільмаў (ЗША): Афіцыйны выбар журы, Кінафестываль у Роўд-Айлендзе (ЗША): Афіцыйны выбар журы, Кінафестываль у Сент-Люісе (ЗША): Афіцыйны выбар журы, Міжнародны кінафестываль у Арланда (ЗША): Афіцыйны выбар журы, Фестываль кароткіх дакументальных фільмаў Дэм (ЗША): Афіцыйны выбар журы, Бостанскі міжнародны фестываль дзіцячых дакументальных фільмаў (ЗША): Афіцыйны выбар журы
Краіна: ЗША, 2015
Рэжысёр: Ці Сі Джонстаўн
Працягласць: 30 хвілін