Меню

Новости

«гэта ня мова»

25 сакавіка – Галава-Нага і Беларусь у гістэрыцы

25 сакавіка ў 17:30 і 19:00 НЦСМ ізноў запрашае на спектакль эксперыментальнага тэатра «Галава-Нага» пад назвай «Мова Х» паводле вершаў сучаснай беларускай паэткі Вальжыны Морт.

«Мова Х» – гэта спектакль-рытуал. Гледачы запрашаюцца да ўдзелу ў рытуале-прысвячэнні роднай мове. Нарадзіцца разам з мовай, дапамагчы ёй пасталець, развіцца, сустрэцца з перашкодамі і перарадзіцца ізноў. Аснову рытуалу складзе традыцыйнае тэатральнае кола. Застацца ці вырвацца з гэтага кола – кожны мусіць вырашыць для сябе сам.

Mova_X_2

Спектакль атрымаў спецыяльны прыз у намінацыі  «Найлепшая эксперыментальная праца» на міжнародным тэатральным фестывалі «Тэатральны Куфар-2016». Сваімі уражаннямі «Кульпросвет» ужо дзяліўся тут.

Спектакль адбудзецца у НЦСМ (Някрасава, 3). Кошт: 5 руб. Квіткі можна набыць у касе НЦСМ ці анлайн. Тэлефон для броні і іншых пытанняў: +375 25 767-09-02.

Top