Гучнае прозвішча князёў Радзівілаў даўно і трывала звязана не толькі з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, але і з культурнай спадчынай, на якой адбываецца фарміраванне ідэнтычнасці любога сучаснага беларуса. Вялікія ваяры, разважныя палітыкі, творцы і наватары, палымяныя аматары мастацтва, прататыпы разнастайных легенд і рамантычных гісторый… Радзівілы былі не проста магнатамі, яны ўвасаблялі сабой ідэалогію сарматызму і жылі ва ўсведамленні ўласнай выключнасці разам з адказнасцю за лёс родных зямель. І хоць Вялікае княства ўжо як два з лішнім стагоддзі адышло ў нябыт, а нашчадкі князёў ужо не скачуць “дзікім паляваннем” па беларускіх прасторах, “радзівіліяна” – фокус гістарычных даследаванняў, прысвечаных гэтай сям’і, – з’яўляецца адной з самых жывых і займальных галін гістарычнай навукі ў нашай краіне. Пераканацца ў гэтым на ўласным вопыце дапаможа Нацыянальны мастацкі музей і спецыяльны суботні лекторый у рамках часовай выставы “Радзівілы: лёсы краіны і роду”.
Праграма:
4 сакавіка, 16:00
Князі Радзівілы – канцлеры ВКЛ і захавальнікі дзяржаўнага архіва
Андрэй Латушкін, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ
11 сакавіка, 16:00
“Больш смерці, чым жыцця”: Барбара Радзівіл і яе вобразы
Андрэй Любы, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ
18 сакавіка, 16:00
Браты-сарматы. Геранім Фларыян і Міхаіл Казімір Рыбанька. Штодзённае жыццё магнатаў
Сцяпан Захаркевіч, этнолаг, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ
25 сакавіка, 16:00
Радзівілы: музычныя мецэнаты, меламаны, кампазітары
Святлана Немагай, музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык БДАМ
01 ксакавіка, 16:00
Тэатр Радзівілаў: вучыць і забаўляць
Вольга Клёцкіна, гісторык, загадчык сектара міжнародных выстаў Нацыянальнага мастацкага музея РБ
08 ксакавіка, 16:00
Архітэктура і ўзбраенне Нясвіжскага замка ў XVI–XVIII стст.
Мікалай Волкаў, гісторык, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі
Лекцыі праходзяць кожную суботу а 16-й гадзіне. Працоўная мова: беларуская
Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2.50 (школьнікі, студэнты)
Кошт абанемента: 20 руб. (10 наведванняў), 12 руб. (5 наведванняў). Абанемент сапраўдны на ўсе лекцыйныя цыклы праекта «Лекторый НММ РБ».
Кошт абанемента для школьнікаў і студэнтаў: 11 руб. (10 наведванняў), 7 руб. (5 наведванняў). Абанемент сапраўдны на ўсе лекцыйныя цыклы праекта «Лекторый НММ РБ».
Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87