Меню

Новости

Сляпая зона

Гвалт як інструмент улады: фотавыстава

16 лютага а 19:00 у ЦЭХу адкрыецца выстава беларускага фатографа Максіма Сарычава «Сляпая зона».

1937448_10152361823622632_1921392485958492682_n
Максім Сарычаў – візуальны мастак, удзельнік Warsaw Photo Days 2013, Vilnius Photo Circle 2013, 2014, 2016, Tbilisi Photo Festival 2016, пераможца PRAFOTA 2015 і Belarus Press Photo 2015

У сваім новым праекце фатограф даследуе гвалт як інструмент улады дзеля кантралявання сацыяльнага асяродку. Гэта тэма заўжды прысутнічала ў творчасці аўтара, але тут гаворка ідзе не столькі пра канкрэтныя падзеі ці з’явы беларускай штодзённасці, як пра адчуванне небяспекі ў аўтарытарным грамадстве і механізмы сілавой рэгуляцыі.

«Сляпая зона» яднае фатаграфію, графіку, аб’екты, гістарычны матэрыял. Дакументальнае фота і вынікі працы з архівам у спалучэнні з пастановачнымі здымкамі дазваляюць удала аб’яднаць прыватныя гісторыі і яскравыя спасылкі на мясцовы палітычны кантэкст. Разам з тым аўтарскае выказванне не зводзіцца да выключнай радыкальнай пазіцыі, Сарычаў хутчэй імкнецца спалучыць добра знаёмыя вобразы і падаць агульную карціну, паралельна разважаючы над сваім стаўленнем да яе.

Выстава адкрыецца 16 лютага а 19:00 і працягнецца да 6 сакавіка ў ЦЭХу (вул. Кастрычніцкая, 16). Кошт уваходу – 4 руб., школьнікам, студэнтам і пенсіянерам – 2 руб. На адкрыццё ўваход вольны.

Top