Меню

Новости

Фем-к(і)но

Лесбі-серыял, трэш-пародыя і відэаэсэ

Текст:

Фото:

Рыхтуемся да фестываля DOTYK і ідзем сёння ў ЦЭХ, каб у межах Лабараторыі фемінісцкага (і) квір-кіно далучыцца да прагляду і абмеркавання фільмаў, створаных аўтаркамі з Беларусі. На сустрэчы можна не толькі паглядзець візуальныя працы, але і паразмаўляць з фільммэйкеркамі пра радасці і складанасці фемінісцкага і квір-кіно ў Беларусі. 

Што пакажуць?

— новы, нідзе раней не свяціўшыся, эпізод лесбі-серыяла «Все свои» і трэш-пародыю «Последняя сказка Риты» ад беларускай арт-групы «Teмa VIDOS», якая скрозь прызму гумару распавядае пра побыт квір-супольнасці. Галоўны матэрыял для творчасці суполкі — стэрэатыпы пра ЛГБТ. Attention! Эстэтыка групы балансуе на мяжы трэшу, а жарты маюць абсурдны характар. Пасмяяцца з сябе атрымаецца ўва ўсіх, каму «не слабо».

відэаэсэ «Сукенка» пра тое, як сацыяльнае «адзенне» дапамагае нам выдаваць рэальнае за жаданае, ператвараючыся то ў карнавальны касцюм, то ва ўціхамірвальную кашулю. Гераіні замалёўкі, гэтак жа, як і аўтаркі відэа, — жанчыны з розных гарадоў Беларусі, у іх розны ўзрост, сямейнае становішча, прафесійны і адукацыйны вопыт, розныя погляды на жыццё.

Пачатак а 19:00, уваход вольны, рэгістрацыя не патрэбна. І дарэчы — 18+.

Image may contain: camera and text

Top