Меню

Новости

Конкурс сучаснай паэзіі

фонда Роберта Боша

Фонд Роберта Боша абвяшчае конкурс для маладых беларускіх паэтаў і паэтак. Творы пераможцаў будуць перакладзеныя на нямецкую мову ў межах беларуска-нямецкай перакладчыцкай майстэрні.

Праект мае на мэце прадставіць праз паэзію нямецкай публіцы вобраз сучаснай Беларусі. Для гэтага вершы пераможцаў будуць праілюстраваныя і прадстаўленыя ў Берліне і Мінску. Найлепшыя вершы і пераклады з’явяцца на платформах lyrikline.org і litradio.by. У сярэдзіне сакавіка ў Мінску адбудзецца майстар-клас, на які будуць запрошаныя паэты і іх перакладчыкі на нямецкую мову.

Умовы ўдзелу ў конкурсе

— узрост да 27 гадоў;

— не больш за адзін выдадзены зборнік;

— аб’ём верша ад 8 да 28 радкоў;

— не больш за 5 твораў ад аднаго аўтара;

— мова твораў — беларуская.

Заяўкі можна дасылаць да 15 лютага на e-mail ПЭН-Цэнтра.

Партнёры праекта: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Інстытут славістыкі Універсітэта Гумбальта ў Берліне.

Top