Меню

Новости

Монаспектакль распавядае пра тое, як два юнакі Мірон Бажко і Віктар Каляга пад уражаннем прыгодніцкіх кніг аб далёкіх заморскіх краінах падчас вясновых канікул захацелі пабачыць славутае Палескае разводдзе. Гледачы спектакля разам з героямі адправяцца ў цікавую вандроўку, а таксама даведаюцца, як здабываць агонь, рабіць гаспадарчыя прылады, шукаць ежу.

Аўтар: Я. Маўр
Аўтар інсцэніроўкі, выканаўца: заслужаны артыст РБ Уладзімір Шэлестаў

Для дзяцей 9 – 14 гадоў.

Фота: архіў тэатра

Top