Монаспектакль распавядае аб каханніі і пакутах украінкі Марусі Чурай, вядомай у народзе сваімі песнямі, з якімі Украіна не развітвалася ні ў горы, ні ў радасці. Сюжэт спектакля распавядае пра суд, які вяршыцца ў Палтаве. Жанчына асуджана за ненаўмыснае забойства свайго жаніха. І толькі Наказ Багдана Хмяльніцкага ўратаваў жыццё Марусі Чурай.
Аўтары: Л. Кастэнка, Н. Мацяш
Аўтар інсцэніроўкі, выканаўца: Галіна Дзягілева
Кампазітар: Алег Залётнеў
Фота: архіў тэатра