Меню

Новости

Унікальны і шматгранны музычны і культуралагічны праект, які будзе доўжыцца ўвесь 2017 год. Прысвечаны ён 500-годдзю БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІІ І КНІГАДРУКАВАННЯ, а таксама 500-годдзю НЯМЕЦКАЙ і ЕЎРАПЕЙСКАЙ РЭФАРМАЦЫІ.

Першай маштабнай падзеяй будзе канцэртная праграма-прысвячэнне Марціну Лютэру і Францішку Скарыну “На пачатку было Слова”, якую рыхтуюць Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка РБ Наталля Міхайлава), Ансамбль салістаў “ВЫТОКІ” і Камерны аркестр “CAPELLA ACADEMIA”. Сярод салістаў – лаўрэат міжнародных конкурсаў, піяніст Юрый Бліноў, вядучыя салісты беларускай оперы – Наталля Акініна і Дзмітрый Капілаў. Аўтар усяго праекта і дырыжор названага канцэрта – лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей ФРАЛОЎ.

У праграме прадстаўлены адкрыцці музыкі Рэнесанса і ранняга Барока, што прагучаць у Беларусі ўпершыню, а таксама самыя яркія фрагменты шэдэўраў Высокага Барока – Пасіёнаў паводле Мацьвея і Яна, Месы сі-мінор вялікага Баха, і араторыі “Месія” Гендэля.

Канцэрт-прысвячэнне будзе суправаджацца не толькі змястоўным канферансам, але навуковым каментарыем на тэму Юбілеяў, дзе публіка ўпершыню пачуе многія цікавыя факты з гісторыі названых герояў.

Даведкі: + 375 29 765 56 78, + 375 29 185 80 48

Top