«Шчодрык» – гэта вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю, які звязвалі з гатаваннем другой (багатай, шчодрай) куцці. Абрад «шчадраванне» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «шчодрай» (прыгожай) дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Яны спявалі песні-«шчадроўкі», услаўлялі гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей і гаспадарку.
Акрамя гэтага на мерапрыемстве будзе прадстаўлена адна з найбольш цікавых этнічных формаў каляднага абрадавага ігрышча – «Жаніцьба Цярэшкі». Асноўнае дзеянне ігрышча – падбор шлюбных пар, жаніцьба маладых – мае ўмоўны, гульнёвы характар, уласцівы падобным абрадавым звычаям многіх еўрапейскіх народаў.
Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:
- убачыць калядны абрад «Шчодра» і калядную гульню «Жаніцьба Цярэшкі»;
- пазнаёміцца з традыцыйным беларускім ценявым тэатрам «Вяртэп»;
- паспрабаваць сябе ў майстар-класах па вырабу абярэгаў з саломкі і вырабу лялек-мотанак з тканіны;
- далучыцца да сапраўдных калядных варожбаў;
- пачаставацца гарбатай і шчодрай куццёй;
- атрымаць асалоду ад традыцыйнай народнай музыкі і іншае!
У праграме мерапрыемства прымуць удзел музычны калектыў «Жвавы карчмар», фальклорныя гурты «Явар» і «Талака».
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў: для дарослых – 8.0 руб., для студэнтаў – 5.0 руб., для дзяцей школьнага ўзросту – 3.0 руб., для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Час: з 13:00 да 15:00
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я. Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Як нас знайсці?