Час спектакляў: 17:30 і 19:00
Спектакль эксперыментальнага тэатра «Галава — Нага» паводле вершаў сучаснай беларускай паэткі Вальжыны Морт.
У гэтым годзе спектакль атрымаў спецыяльны прыз у намінацыі «Найлепшая эксперыментальная праца» на міжнародным тэатральным фестывалі «Тэатральны Куфар — 2016»
«Мова Х» – гэта спектакль-рытуал. Гледачы запрашаюцца да ўдзелу ў рытуале-прысвячэнні роднай мове. Нарадзіцца разам з мовай, дапамагчы ёй пасталець, развіцца, сустрэцца з перашкодамі і перарадзіцца ізноў.
Аснову рытуалу складзе традыцыйнае тэатральнае кола. Застацца ці вырвацца з гэтага кола — кожны мусіць вырашыць для сябе сам.
Падрабязней у матэрыяле «МОВА Х»