Меню

Новости

Уiкэнд па-беларуску

Глядзiм «Падынгтана» на мове

17 і 18 снежня ў кінатэатры «Перамога» ладзяцца дадатковыя прагляды фільма «Падынгтан» у агучцы на беларускую мову.

Мінулыя прагляды (19–20 лістапада) прайшлі з аншлагам, квіткі былі раскуплены за некалькі дзён, і сотні людзей не здолелі трапіць на паказы гэтай сямейнай стужкі. Менавіта таму ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» ладзяцца дадатковыя прагляды ў сярэдзiне снежня.

«Падынгтан» распавядае пра прыгоды абаяльнага мядзведзіка ў Ангельшчыне. Брытанія знакаміта двума мядзведзямі: Віні-Пухам і Падынгтанам. І калі першы шырока вядомы ў Беларусі, то Падынгтану яшчэ трэба заваяваць любоў маленькіх гледачоў. І ў перуанскага мядзведзя з манерамі ангельскага джэнтльмэна гэта не можа не атрымацца!

Фільм 2014 года прасякнуты дабрынёй і непаўторным ангельскім гумарам. Ён абавязкова спадабаецца як дзецям, так і іх бацькам. Дарэчы, ролю галоўнага злачынцы выканала Ніколь Кідман. А на беларускую мову фільм агучаны вядомымі беларускімі акцёрамі: Паўлам Харланчуком, Алесем Малчанавым, Уладзімірам Глотавым, Святланай Цімохінай.

Прагляды адбудуцца ў суботу, 17 снежня, а 17:00 і 19:00 і ў нядзелю, 18 снежня, таксама а 17:00 і 19:00. Квіткі набываем у касе кінатэатра «Перамога» ці тут.

Top