У шабат, то бок заўтра, 26 лістапада, майстэрня экскурсій «Менскі велашпацыр» працягвае пешыя экскурсійныя вылазкі. Сустрэцца прапануюць а 13.00 ля ст.м. Няміга — выхад у бок Палаца спорту.
Арганiзатары анансуюць мерапрыемства: «На гэты раз прагуляемся вулачкамі старых габрэйскіх кварталаў, узгадаем ураджэнца Мінска — сябра мафіёзі Аль Капонэ, пасмуткуем аб тым, што Эйнштэйн так і не даехаў на працу ў мінскі ўніверсітэт, пройдземся крокамі вязняў і герояў мінскага гета, навучымся адрозніваць ідыш ад іўрыта…».
Кошт такой экскурсіі — 7 руб. загадзя , 10 руб. у шабат, гасцям з пэйсамі — бясплатна. Пра суполку будзе карысным пачытаць тут.